ГРАНТЫ АД FACEBOOK НА ДАСЛЕДАВАННІ КАМП'ЮТЭРНАГА БАЧАННЯ ГЛАБАЛЬНЫХ ПРАБЛЕМ (ДА 40 000$)

 

Арганізатары прапануюць 20 000 - 40 000$ за праект працягласцю да 6 месяцаў. Прымаюцца прапановы ад кандыдатаў з усіх краін свету, ад індывідуальных даследчыкаў/ц і ад груп і арганізацый.Дэдлайн 29 кастрычніка 2019.

Камп'ютэрнае бачанне можа мець дачыненне да такіх сфер:

  • Сельская гаспадарка - эфектыўнае інфармаванне землеўладальнікаў пра здароўе сельскагаспадарчых культур, барацьбу з шкоднікамі, хваробы жывёлы, урадлівасць глебы.
  • Медыцынскія паслугі - паляпшэнне дыягностыкі, ацэнкі харчавання, якасці вады ці санітарная ацэнка.
  • Якасць адукацыі - прылады для паляпшэння доступу да інфармацыі, якія не патрабуюць высокага ўзроўню пісьменнасці і ведаў замежных моў.
  • Інфраструктура і ўстойлівая прамысловасць - удасканаленне завадскога абсталявання, курсы павышэння кваліфікацыі. Інавацыі ў сферы транспарту для абароны навакольнага асяроддзя і чалавека.
  • Дапамога пры стыхійных бедствах і кліматычных уздзеяннях - візуальнае інфармаванне для службаў, якія ўдзельнічаюць у ліквідацыі пажараў, паводак і іншых стыхійных бедстваў. Тэхналогіі для кіравання і змякчэння экалагічных змяненняў.

Камп'ютэрнае бачанне нядаўна зрабіла вялікі прагрэс, і дасягнула ўзроўню, які лічыўся нерэальным яшчэ некалькі гадоў таму. Гэтая тэхналогія адкрыла магчымасці ў многіх галінах, уключаючы транспарт, забавы і бяспеку.

Паралельна гэтаму ва ўсім свеце ўзрасла колькасць людзей, якія карыстаюцца інтэрнэтам і мабільным тэлефонам. Простыя тэлефоны, магчыма з камерай, часта выкарыстоўваюцца ў краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу і прапануюць новыя магчымасці вырашэння праблем у такіх сферах, як ахова здароўя, сельская гаспадарка і адукацыя.

Патрабаванні да заявак:

  • кароткае апісанне праекта (1 -2 старонкі)
  • апісанне бюджэту (1 старонка)
  • рэзюмэ
  • арганізацыйныя дэталі (інфармацыя аб падатках і адміністрацыйныя дэталі).

Крыніца: research.fb.com

Новости

Copyright © 2014 Brest-Lublin.info