КАМПАНІЯ «СУСЕДЗІ НАТХНЯЮЦЬ!» ПРАДСТАВІЦЬ ПРАГРАМЫ ТРАНСГРАНІЧНАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА

 

Задача кампаніі прадставіць вынікі і абазначыць перспектывы Праграм трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча – Беларусь – Украіна» і «Латвія – Літва – Беларусь».

У шасці видэагісторыях, размешчаных на адмысловай старонцы euprojects.by/cbc(link is external), можна падрабязна пазнаёміцца з праектамі ў сферы культуры, аховы здароўя, памежнай бяспекі, турызму.

Раздзел «Асобы праектаў» пазнаёміць з актыўнымі ўдзельнікамі трансгранічнага супрацоўніцтва: у многіх з іх за плячыма шматгадовы досвед і пералік спраў, якімі можна ганарыцца. Разам з калегамі з Польшчы, Украіны, Латвіі і Літвы яны дабіваюцца выніку, вельмі важнага як для аднаго, так і другога боку. Сваёй працай яны натхняюць адзін аднаго на новыя амбіцыйныя праекты.

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь

Новости

Copyright © 2014 Brest-Lublin.info