Сустрэча па наладжванні партнёрства сярод арганізацый Брэсцкай вобласці ў сферы ўстойлівага развіцця

Posted in Новости Бреста

Брэсцкі Фонд рэгіянальнага развіцця запрашае прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый і сацыяльных ініцыятыў на сустрэчу, арганізаваную пры садзеянні Праграмы Падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі. 8 жніўня гаворка пойдзе пра мэты ўстойлівага развіцця, выяўленне магчымых "кропак росту", будуць абмеркаваны магчымасці ўдзелу ў Тыдні ўстойлівага развіцця.



Праграма сустрэчы:

13.45 - 14.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў

14.00 - 14.30 Прадстаўленне Праграмы Падтрымкі Беларусі. Асноўныя напрамкі тэматычнага кірунку "Устойлівае рэгіянальнае развіццё" (эксперт - Дзмітрый Карпіевіч)

14.30 - 15.00 Прадстаўленне арганізацый-удзельнікаў

15.00 - 15.15 Перапынак на каву

15.15 - 15.45 Прэзентацыя магчымасці ўдзелу ў рамках Тыдняў Ўстойлівага Развіцця 2017

15.45 - 16.45 Абмеркаванне актуальнай сітуацыі ў Брэсцкай вобласці, вызначэнне магчымых "кропак росту", пошук магчымасцяў супрацоўніцтва

16.45 - 17.00 Падвядзенне вынікаў

Мадэратар - Сяргей Лабода.

Месца правядзення - канферэнц-зала Брэсцкага тэхнапарка (вул. Піянерская, 52, 2 паверх)
 
Калі вам цікава, калі ласка, зарэгіструйцеся, каб паўдзельнічаць.

Крыніца: brest-fond.by

Copyright © 2014 Brest-Lublin.info