23 СНЕЖНЯ Ў БЕРАСЦІ ПРОЙДЗЕ ІНФАРМАЦЫЙНАЯ СУСТРЭЧА ПРЫСВЕЧАНАЯ ПЫТАННЯМ АБАРОНЫ ПРАВОЎ І ІНТАРЭСАЎ ЖАНЧЫН, ПАЦЯРПЕЛЫХ АД ХАТНЯГА ГВАЛТУ

Posted in Новости Бреста

“Клуб жаночага лідэрства” запрашае берасцейцаў і берасцеек прыняць удзел у дыскусіі на тэму хатняга гвалту.

 

Алена Аўтушка, старшыня Барысаўскага жаночага сацыяльнага грамадскага аб’яднання «Правінцыя» раскажа:

– Чым бытавы канфлікт адрозніваецца ад хатняга гвалту;
– Чаму хатні гвалт называюць гендэрным гвалтам;
– Якія існуюць прававыя механізмы абароны правоў і інтарэсаў жанчын і якая практыка іх прымянення;
– Якія арганізацыі прапануюць дапамогу ў выпадках хатняга гвалту.

Сустрэча пройдзе 23 снежня з 12.00 да 17.00

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефону +375(33)607-85-29 або пісаць на электронную пошту Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

https://dzedzich.org/2018/12/14/22-snezhnya-u-berasci-projdze-infarmacyjnaya-sustrecha-prysvechanaya-pytannyam-abarony-pravou-i-intaresau-zhanchyn-pacyarpelyh-ad-hatnyaga-gvaltu/

 

Copyright © 2014 Brest-Lublin.info