Стажыроўка ў ЗША па тэме: сацыяльная адказнасць бізнесу (выдаткі пакрываюцца)

Posted in Новости Бреста

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме абмену для прафесіяналаў/кCommunity Connections на 2019 год.

 

 Па тэмесацыяльная адказнасць бізнесу: супрацоўніцтва прыватнага бізнесу і грамадскіх арганізацый анкеты прымаюцца да 17.00 5 сакавіка 2019 года. Даты праграмы 4-26 верасня 2019 года. Усе выдаткі нясуць арганізатары.

Удзельні(-кі/-цы) праграмы азнаёмяцца з сучаснай філасофіяй сацыяльнай адказнасці бізнесу і паспяховымі прыкладамі яе выкарыстання амерыканскімі кампаніямі, якія добраахвотна прымаюць абавязкі павышаць дабрабыт грамадства, рэалізуючы адпаведныя падыходы да вядзення бізнесу і вылучаючы карпаратыўныя рэсурсы. Асаблівая ўвага будзе нададзена супрацоўніцтву грамадскіх арганізацый і бізнес-кампаній у распрацоўцы і ажыццяўленні стратэгій і праграм карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, накіраваных на ўстойлівае развіццё грамадства.

Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 10-11 красавіка 2019 года. Праграма запрашае да ўдзелу прадстаўні(-коў/-ц) грамадскіх арганізацый і некамерцыйных устаноў, уладальнікаў/асоб і менеджэр(-аў/-ак) кампаній, кансалтынгавых і маркетынгавых кампаній, прафесійных і бізнес-асацыяцый, саюзаў прадпрымальнікаў, а таксама прадстаўні(-коў/-ц) дзяржаўных устаноў і іншых спецыяліст(-аў/-ак), якія займаюцца прасоўваннем канцэпцыі сацыяльнай адказнасці бізнесу і ўкараненнем яе прынцыпаў у Беларусі.

Крыніца: by.usembassy.gov

Copyright © 2014 Brest-Lublin.info