КУРСЫ ПРАГРАМАВАННЯ JAVA У БРЭСЦЕ

Posted in Новости Бреста

Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця абвяшчае набор на курсы мовы праграмавання JAVA для пачаткоўцаў і тых, хто ўжо ў тэме. 

 

Java – адна з найбольш папулярных моваў праграмавання.

Курс улучае дэталёвы разгляд асноўных канцэпцый ААП, базавых бібліятэк Java – неабходнага функцыяналу для стварэння разнастайных дадаткаў: калекцый аб’ектаў, праца з файламі, сеткай, стварэнне GUI дадаткаў, пабудова шматплыннай архітэктуры і шмат што іншае.

Старт курса:  верасень 2019
Працягласць: 4 месяцы
Кошт аднаго занятка: 14 рублёў
Заняткі будуць праходзіць два разы на тыдзень па дзве акадэмічныя гадзіны ўвечары. Колькасць слухачэй у групе – 7-8 чалавек.
Па заканчэнні курсаў выпускнікі будуць умець:

•    Пускаць, кампіляваць і запускаць на выкананне праграмы Java;
•    Ужываць на практыцы аб’ектна-арыентаваныя прынцыпы пабудовы дадатку Java;
•    Выкарыстоваць стандартныя бібліятэкі Java;
•    Ствараць платформа-незалежны графічны інтэрфэйс;
•    Чытаць і пісаць дадзеныя з выкарыстаннем плыней Java, выконваць серылізацыю аб’ектаў;
•    Працаваць з базамі дадзеных праз JDBC.


Навучанне праводзіць Вайцэховіч Леанід Юр’ёвіч. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, па тэлефоне: +375339020019

Copyright © 2014 Brest-Lublin.info