Да юбілею ў Берасці знялі фільм пра страчаную архітэктурную спадчыну гораду

Posted in Новости Бреста

У аснову відэанарыса ляглі мастацкія рэканструкцыі Анастасіі Фяцісавай. Зусім нядаўна вядомая берасцейская мастачка прэзентавала свае працы ў БрДУ ў межах грамадскай кампаніі "Берасце старадаўняе". Тады, з прычыны высокай цікавасці да яе творчасці, арганізатары мусілі замест запланаванай адной прэзентацыі ладзіць дзве, літаральна праз дзень пасля першага выступу.

 

- З не меншай цікавасцю і колькасцю ўдзельнікаў зладзілі б і трэцюю ды чацвёртую, толькі вось спадарыні Фяцісавай трэба было з’язджаць – зараз яна стала працуе ў іншай краіне і ў родным горадзе бывае надзвычай рэдка, – кажа адзін з арганізатараў тых сустрэч Віктар Клімус, - Менавіта таму тады і нарадзілася ідэя аформіць прэзентацыю ў больш самастойны прадукт – відэаролік. Безумоўна, сустракацца і гутарыць з аўтарам карцін ужывую на шмат цікавей. Аднак у інтэрнэце аўдыторыя можа быць значна большая.

 

Каля двух тыдняў спатрэбілася актывістам каб змантаваць і агучыць 15-хвілінный відэаролік. Аўтары фільма прызнаюцца, што гэта іхняя першая спроба зрабіць нешта падобнае. Даводзілася шукаць дапамогі адмыслоўцаў і разбірацца ў шмат якіх тэхнічных момантах. Ўрэшце калектыў грамадскай кампаніі “Берасце старадаўняе” гатовы прэзентаваць вынікі сваёй працы шырокай аўдыторыі.

 

15-хвілінны ролік распавядае пра значныя эпізоды гісторыі гораду, пра яго архітэктурнае аблічча 16-18 стагоддзяў, пра адметнасці і лёс асобных будынкаў, знешні выгляд якіх удалося аднавіць па чарцяжах і абмерах 1830-х гадоў, рэестрах і прывілеях часоў ВКЛ ды іншых гістарычных дакументах. 

- Гэты перыяд з жыцця гораду зараз мала дзе адлюстраваны – знайсці інфармацыю па эпохе, што папярэднічала пабудове вайсковай фартэцыі вельмі складана, – кажуць стваральнікі роліка, - Аднак мы спадзяемся, што дадзеная тэма будзе пакрысе выходзіць з ценю і кожны берасцеец зможа ведаць пра спадчыну свайго гораду больш.

Рэальны Брэст

«Козловичи» и «Варшавский мост» опробуют систему электронного бронирования очереди на выезд из РБ

Posted in Новости Бреста

 

Белорусские парламентарии, представители России и Казахстана, побывав 15 мая во время выездного семинара в транспортно-логистическом центре «Брест-Белтаможсервис», а также в крупнейших пунктах таможенного оформления «Козловичи» и «Варшавский мост», узнали немало о том, как брестские таможенники работают над созданием транзитной привлекательности нашей страны.

В Бресте проходит чемпионат страны по плаванию

Posted in Новости Бреста

Со среды в брестском Водном дворце бурлят страсти открытого чемпионата страны по плаванию памяти заслуженного тренера БССР Александра Коваленко. Еще бы им не бурлить — нынешние заплывы в Бресте относятся к квалификационным соревнованиям Международной федерации плавания (FINA) и являются официальным отбором сразу на пять важных международных стартов. Ближайшие из них — 2-е юношеские олимпийские игры в китайском Нанкине (16-28 августа) и чемпионат Европы в Берлине (18-24 августа).

Copyright © 2014 Brest-Lublin.info